Адным словам, страх нагналаНа Алеся матка,I так міла яму сталаРодная іх хатка!Ды нічога не парадзіш,Калі служба трэба,Калі беднасьць, як паглядзіш,Сама просіць хлеба.Дый Курганы не за морам —Восем вёрст ад дому,Над ракою, за тым борам, —Мейсцы ўсе знаёмы.Так хлапчынка разважае,З думкамі гамоніць,Дух надзеяю ўздымаеI трывогу гоніць.У вузельчык вось увязанСкарб яго убогі,Станік тонкі падпяразан —Жджэ Алесь дарогі.Моцна ж сэрца забалела,Як ён выйшаў з хаты,Але плакаць не пасьмела,Бо йшоў збоку тата.
У чужых
— Добры дзень вам, ягамосьці!— Добры дзень!.. Сядайце.— Ну, вось я прывёў і госьця,Мал ён, выбачайце.— Э, нічога, акрыяе,Дый ён хлопец слушны.Гадкоў з восем, мусіць, мае?— Сем у дзень задушны.У куточку прыхіліўсяЦіха каля лавыI на ўсё Алесь дзівіўся,Пазіраў, цікавы.Глянуў ён у кут украдкамНа таго сьвятога,Што напісан быў зь ягняткамI глядзеў так строга.Ён зірнуў на МікалаяI на Юр’я зь зьмеем,На сьвятых, што і ня знаеI назваць ня ўмее.За сталом былі мужчыныI стары між імі,У каторага маршчыныЗьлеглі пад вачыма.Лоб высокі, безвалосы,Голы, як калена,Вусы быццам бы йшлі з носа,Белыя, як пена.Пазіралі дзеці скрываЗь печы і з прымуркаНа Алеся як на дзіваЦі якога турка.А тым часам стол убраліПляшка і дзьве чаркі;Ў печы весела пішчалі,Гаманілі скваркі.Селі піць барыш мужчыны.Дзед, падняўшы чарку,Кажа: «Дай Бог толк з хлапчыныНам у гаспадарку!..Ходзь, Алеська, сюды, брацік!Бліжай, бліжай, браце!Распраніся, скінь халацік,Будзь як свой у хаце».Падышла і гаспадыня,Жвавая кабетка:— Павесь шапачку, мой сыне!З’еж от скварку, дзетка!Будзеш дужшы, небажатка,Пасілкуйся крышку! —I падносіць хлапчаняткуГарэлкі ў кілішку.Круціць хлопчык галавою —Піць, моў, не бярэцца;