Плача хлопчык, аж рыдае, Сьлёзы так і льюцца. Выйшла матка, плач пачула, Бачыць — іх служака! Матку жаласьць агарнула — Шкода небараку! — Што ж ты плачаш? Ідзі ў хату… Ня плач, супакойся. — Ой, баюся, мама, таты! — Ня з’есьць ён, ня бойся! Бацька ўстаў і абуваўся, Зірк — Алесь у хаце! Бацька толькі засьмяяўся: — Ты ўжо дома, браце? Той калоціцца ўсім целам, Як бы грэшнік страшны, Думаў ён, што ў сьвеце цэлым Ён — самы няшчасны. Апусьціў сваю галоўку, Клуначак трымае, Кулачком уціхамоўку Сьлёзкі выцірае. — Ну, што гэта за работа? Адурэў ты, Грышка! Ён — зусім дзіця, блазнота, Зелен, як пурышка… Дзе служыць яму, дзіцяці? Ну, куды ж? Націна! — Стала бацьку чысьціць маці I крычаць за сына. — Мне б тут трэба раскрычацца, Розум твой жаночы! Брыдка будзе паказацца Тым людзям у вочы!.. Ах, лайдак, пястун пракляты! Лезь на ручкі к маме! — Плюнуў бацька, выйшаў з хаты, Стукнуўшы дзьвярамі.

У школку

Ярка на камінку Смольны корч палае, Бацька на калодцы Лапці выплятае. Латае халацік На услоне матка: Ў школку заўтра пойдзе Іх сынок Ігнатка! Сын васьмігадовы Корчык падкладае, З бацькавай работы Вочак не спускае. Сьветлая галоўка Мысьлямі занята, Многа ўсякіх думак У вачох Ігната! — Ну, Ігнат, глядзі, брат, Не дурэй, вучыся. Годзе жыць бязь дзела — За буквар вазьміся! Будзь старанным, сынку,— Станеш чалавекам, Будзеш ты чытаць нам, Цёмнікам, няўмекам, Што у кнігах пішуць, Што мы ў сьвеце значым, Бо мы самі цёмны,
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату