Еж, Алеська, не журыся! —Не ўцярпела маці. —Пойме гутарку якую,Чуць за хлеб узяўся.— Няхай есьць, ці ж я шкадую? —Бацька адазваўся. —Еж, Алесь, чаго надзьмуўсяТы, як мыш на крупы?Ці ад ночы не ачнуўся?Расплюшч свае лупы!Глянь у вочы мне!Сьмялее! Во, так! Малайчына!Еж, бо крупнік адубее, —Кажа ён да сына.Паабедалі зь бядою,Спаражнілі місы.Абцёр бацька вус рукою,Твар і лоб свой лысы.— Ну, дык вось што — чуеш, хлопча? —Годзе так бадзяцца, —Няхай качка цябе стопча, —Трэба чым заняцца.Згодзен пасьвіць ты ўсё летаЎ Курганах каровы?Шэсьць рублёў даюць за гэтаДы халацік новы.— Ой, няхай бы пабыў дома! —Зноў гаворыць матка. —Ну, куды ён, мал, вядома,Рана пасьвіць статка,Толькі высахне у лыка,Нябось, пасьвіць — мука!— Ат! патрапіць — невялікаГэтая навука!Будзеш пасьвіць? — тут у сынаБацька запытаўся. —Ото дзіва! Малайчына!Я не ашукаўся.Ты ў мяне хлапец рахманы,Вось люблю за гэта!Працаваць вучыся зрана,Ў маладыя леты.
Перад выпраўкай
У Алеся думак многа,Ды ўсе думкі новы.Твар сур’ёзны, бы ў старога,Нахмураны бровы.Кінуў ён гульню зь сябрамі —Трэба дбаць на хату,Памагаць ён будзе маме,Бацьку, сёстрам, брату.Цяпер бацька адзін б’еццаЗ ранку аж да ночы,Так працуе, што пот льецца,Лезуць на лоб вочы.Гэтаксама адна маці —Праўда, дасьціпная, —Адна ў полі, адна ў хаце,Корміць, абмывае.Мала зь дзевак дапамогі —Драбяза ўсё, дзеці!Сам ён толькі, дзякуй Богу,Жыць здужае ў сьвеце.Без падмогі, сам сабою:Ён — дзяцюк, хлапчына,Носіць ён вядро з вадою,Як стары мужчына!Потым думкі непрыметнаДалей залятаюць —Чужаніцы непрыветнаЗ Курганоў мігаюць.Матка страхаў наказалаПра жыцьцё з чужымі,Як Алеся навучала,Каб ужыцца зь імі.— Трэба змоўчаць, хоць часаміСкрыўдзяць або ўшчуюць,Хоць нядобрымі славаміЗлосна пажартуюць.Будзь паслушны і цярплівы,Ня лазь у гароды,Не марнуй ты людзям нівы,Не рабі ім шкоды…