Што яго зярняткіПтушкі падзяўбуць,Белую саломкуВетрыкі паб’юць.I, падняўшы ўгоруСтромкі валасок,Ные сірацінка,Плача каласок.
Вярбіна
Над вадою адзінюткаПахілілася вярбіна;Ные бедная ціхутка.Ці ж то ёсьць у ёй кручына?Мые Нёман ёй карэньні,I дурэе вецер зь ёю,А пад нізам чарадоюЦіснуць ногі ёй каменьні.Ёсьць кручына немалая,I шуміць яна так нудна,Бо ёй доля не спрыяе,Бо расьці ў каменьнях трудна…Так і ты, народ наш бедны,Як вярбіна, проці воліДоўга носіш пояс медны,Гнешся ты, як крыж у полі!
Палесскіе абразы
Цёмны бор, кусты, балоты,Кучы лоз і дубняку,Рэчкі, купіны, чароты,Мора траў і хмызьняку;Мосьцік, зложаны зь бярвеньняў,Брод і грэбля кожны крок,На дарозе рад карэньняў,Крыж, пахілены набок;Пералескі, лес, паляна,Старасьвецкі дуб з жарлом,Хвоя-веліч на курганеЗ чорным буславым гняздом;Гразь, пяскі, лужок зялёны,Шум крынічкі з-пад карча,Шэлест лісьцяў несканчоны,Крык у небе крумкача;Вербы, груша-сіраціна,Нізкарослы цёмны гай…Гэта ты, балот краіна!Гэта ты, палескі край!
Дарога
Між палёў шырокіх,Як зьмяя якая,Цягнецца дарога,Вузкая, крывая.