Мары наводзяць і сны,Волю далёкую мне ўспамінаюць,Дні маладыя вясны…Сыплюцца кроплі часта і дробнаЎ сьцены, у вокны бубняць.Смутна іх песьня, плачу падобна,Смутку ж ніяк не суняць.
*** Скора ў полі забушуе…
Скора ў полі забушуе,Песьню сівер запяе,Ўсе дарожкі зараўнуе,Гурбы сьнегу нанясе.Ўсё зьмяшаецца ў тумане,Ў белым попеле сьнягоў.Сумна вецер плакаць станеНад будынкам мужыкоў.Я ж люблю той сьвіст у полі,Як вакол усё дрыжыць —На спатканьне песьням воліДух мой рвецца і ляціць.
Восень
Пуста ў лузе. Толькі стогіПарыжэўшыя стаяцьДы шпакі каля дарогіЦэлы дзень адно крычаць.Грэчка зжата. Гола ў полі.Жыта зьвезена даўно.Толькі плаваюць на воліКучы хмар, як валакно.Дожджык сее беспрастанку;Вецер сьвішча так, як зьвер…Колькі лужын каля ганку!А гразі, гразі цяпер!..Ссохлі травы, ўсё павяла.Слоць, плюхота, холад, цьма.Эх, скарэй бы закрывалаЗямлю чорную зіма!
Зіма
Белым сьнегам замятаеВецер чорныя палі,Нібы вопратку ўзьдзяваеШыр прасторная зямлі.Мяккі сьнег лятае пухам,I канца яму няма,I нясе сярдзітым духам,Дзікім сіверам зіма.Зачыняйце шчыльна хату,Каб ня дзьмулі халады,На вакно пляціце мату,Каб ня клаў мароз сьляды.Даставайце з вышак сані —