Вось на лаўку яны селі,      Галовы спусьцілі, Думкі моцна іх здалелі,      Сэрца засмуцілі. Не згадаць іх дум маўклівых,      Дзе яны іх носяць — Мо гуляюць там, на нівах,      А мо волі просяць. Катаржане —  хлебаробы,      Дзеці вёсак, поля: Таго бойка з-за худобы      Прывяла ў няволю, Той з суседам пасварыўся,      Ў таго зяць паганы, А той, з братам як дзяліўся,      Зарабіў кайданы, Той за нораў свой сярдзіты      Ці за лішак жару… Гэта — цёмны люд, забіты,      Беднаты ахвяра. * Што за думкі — не згадаю:      Цьмяна іх гаворка. Адно толькі добра знаю:      Горка людзям, горка!

У вастрозе

Нудна Сьцёпку за рашоткай,      Нудна, эх, старому! Плачуць думкі, рвуцца думкі      Сьцёпкавы дадому. Дома жонка, дома дзеткі…      Бог сьвяты іх знае, Як жывецца небаракам      Там, у родным краі! Ходзіць Сьцёпка з вугла ў вугал      Ды зірне ў аконца: За рашоткай відно неба,      Хмарак валаконцы. Эй, хмурынкі! Плывяце вы      У старонку тую, Дзе пакінуў я сямейку,      Хатачку старую! Ох, паплыў бы я, здаецца,      Хмаркі, разам з вамі, Каб на вёску сваю глянуць      Нуднымі вачамі. Там, далёка, за дамамі,      Разьляглося поле, Лес, узгоркі і курганы…      Эх, прастор там, воля! Дзесь у полі дым сінее —      Бульбу люд капае. Сьцёпка ж бедны так марнее,      Долю праклінае… Ляжа Сьцёпка спаць на нары,    I праз цэлу ночку Сны аб роднай вёсцы сьняцца,      Аб сваім куточку!.. Нудна Сьцёпку за рашоткай,      Нудна, эх, старому!
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату