Просіць шчыра грамацея,Нават шапку скінуў.Сам Пракоп пісаць ня ўмее —Дзе? Ў бядоце гінуў!Гадаваўся на мякіне,Жыў з худобай змалку,Смак жыцьця пазнаў на сьпіне,Высах сам у палку.А нарэшце вось папаўсяЎ сьпісак арыштанцкі.А за што? Нібы зьбіраўсяПадпаліць лес панскі!— Што ж табе пісаць, старэнькі?— А пішы, нябога!Жонка, сын мой даражэнькі!Шлю паклон з астрога.Сэрца мне баліць, і вас яЗ думак не спускаю.Кожны Божы дзень і час яДом успамінаю.Жонка мая дарагая!Ты ня скрыўдзь Івана.Калі грошай не хватае,Папрасі ў Сьцяпана.Няхай Сьцёпка не баіцца —Аддамо з падзякай.Хлопцу ж трэба хоць акрыцца,А ня йсьці сабакам.Спраў кажух яму і боты,Выпраў, як і людзі.Дай з сабою колькі злоты —Весялейшы будзе.Калі корму досыць маеш,Падкармі больш сьвінку,Мо якую захаваешНа Вялікдзень шынку.А калі на грош няхваткаАбо корму мала,Закалі і з паўдзесяткаФунтаў прышлі сала…Сын мой! Снасьці рыбаковыДобра ты прыпратай —Згодзяцца, а венцер новы —Маеш час — залатай.Захавай, мой сын, прашу я,Човен у адрыне,Няхай вецер не сьвідруе,Няхай так ня гіне.Ўсё, што можна, захавайце,Пакуль я вярнуся.Нераток стары аддайцеМіхалю з Габрусем.Кнігі ўсе, апроч Псалтыра,Вы аддайце Грышку,Хай сабе чытае шчыра,Бо ён любіць кніжку.Дарагі сын! Перад здачайДа мяне зайдзі ты,Можа, болей і ня ўбачу,Не пачую, дзе ты.Не смуткуйце, не бядуйце —Дасьць Бог спосаб новы.Што ж ты зробіш? Пагаруйце…Будзьце ўсе здаровы!