Рана Сьцёпка абудзіўсяI ляжыць — ня сьпіцца:Сон яму такі прысьніўся —Толькі падзівіцца!Быццам жыта сеяць выйшліЎ поле пры дарозе, —Сьцёпку нават зышло з мысьлі,Што ён у астрозе, —Поле сонцам скрозь заліта,—Шырыня, раўніна!Глеба тлуста, сакавіта —Чарназём ды гліна.Не дакінеш проста вокамДа суседскіх межаў,А на лузе іх шырокімШто ні стог, то вежа!I суседзі тут у поліХодзяць з карабкамі,Сеюць жыта на прывольлі,Рэжуць дол плугамі,Робяць гоні і разоркі…Ветрык ціха вее.Трохі воддаль на прыгоркуВёска іх чарнее.З-за сялянскіх хат адметна,Між гумён, адрынак,Пазірае так прыветнаI Сьцёпкаў будынак…Углыбіўся Сьцёпка ў мары,Думцы ўвесь аддаўся,Пра астрог забыў, пра нары,Дзе ўсю ноч валяўся.Тут ён целам, там — душою,Там, у родным полі,Дзе хадзіў ён за сахою,Дзе пазнаў нядолю.Ды забыта ўсё ліхое,Ўсё, што дух смуціла,Засталося дарагое,Што так сэрцу міла.Але зараз расьсьвітала,Нудны дзень вярнуўся.Сон і мары — ўсё прапала,Як астрог ачнуўся.
Пісьмо з турмы
— Напішы мне, калі ласка,Пісямко дахаты!Піша з дому мне Параска,Што сын здан ў салдаты…Охо-хо! — Пракоп ўздыхае,Джургае чупрыну,А ў руках пісьмо трымаеI канверцік сіні.