* Вось і муж усплыў на думу —      Рана сьмерць скасіла! Дробных дзетак ён пакінуў —      Без пары магіла! Жыў ён бедна. Спадзяваўся      Свой прыдбаць куточак, Хату вывезьці, зямелькі      Прыкупіць шматочак, Бо агоркнуў хлеб батрацкі,      Жыцьце пад’ярэмна… Ды ня выйшаў з-пад няволі,      Біўся век дарэмна! * Гасьне корчык на камінку,      Пацямнела ў хаце, Поўнач пеўні пракрычалі,      Але ня сьпіць маці. Цягне нітку. Вераценца,      З рук упаўшы, грукне, Ды нясьмела, як убогі,      Ў дзьверы вецер стукне. Думкі думку падганяюць,      Не даюць спакою, Ўсё лятаюць над кабетай      Нуднай чарадою. * Уздыхнула цяжка маці,      Аб сынку гадае, Што ў астрозе, ў паняверцы      Кару адбывае. I за што? У толк ня возьме      Бедная кабета Ні законаў гэтых мудрых,      Ні парадкаў сьвету. Вецер вые за вугламі,      Ў коміне галосіць. Куды толькі думка тая      Матку не заносіць! Зябнуць вербы на марозе,      Глуха лес гамоніць. Думка думку выклікае,      Думка думку гоніць.

Родные вобразы

Вобразы мілыя роднага краю,       Смутак і радасьць мая! Што маё сэрца да вас парывае?       Чым так прыкованы я К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,       Рэчкі, курганы, лясы, Поўныя смутку і жальбы нядолі,       Поўныя сумнай красы? Толькі я лягу і вочы закрыю,       Бачу я вас прад сабой. Ціха праходзіце вы, як жывыя,       Зьзяючы мілай красой. Чуецца гоман мне сьпелае нівы,       Ціхая жальба палёў, Лесу высокага шум-гул шчасьлівы,
Вы читаете Песьні-жальбы
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату